Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

31.05.2017

Актыўная субота

26.05.2017 г. і 27.05.2017 г. у Дзіцячым Цэнтры моладзі аг.Міханавічы для навучэнцаў  4 “Б” і 4 “В” класаў  ДУА “Міханавіцкая СШ” адбылося мерапрыемства пад назвай “Развітанне з пачатковай школай”. Дзеці выконвалі песні, удзельнічалі ў разнастайных конкурсах, чыталі вершы. Для іх быў запрошаны аніматар,  арганізаваны салодкі стол, дыскатэка.

Мерапрыемства прайшло весела і незабыўна. 

27.05.2017 г. у  4 «Г» класе ДУА “Міханавіцкая СШ” прайшло выхаваўчае мерапрыемства на тэму “Выраб паштоўкі для настаўнікаў”. Вучні скончылі пачатковую школу, развітваюцца з настаўнікамі, якія вучылі іх англійскай мове і музыцы. Праз майстэрства працы з паперай, навучэнцы 4 “Г” класа выказалі свае пачуцці і падзяку тым, хто вучыў іх 4 гады. На фарзацы паштоўкі размясціліся развітальныя словы ад дзяцей, а ў цэнтры з рознакаляровай паперы расквітнеў букет кветак. 

 

Разделы сайта