Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

04.05.2017

Актыўная субота

29.04.2017 г. вучні  4 «А» класа ДУА «Міханавіцкая СШ» прынялі ўдзел у вырабе плаката “З гісторыі свята 9 мая”. Папярэднічала мерапрыемству ўступная гутарка аб падзеях 1941-1945 г., аналіз будучай работы, разглядванне плакатаў і размеркаванне шаблонаў на плакаце.

Настаўнікі і дзеці вялі размову пра свята 9 мая, з задавальненнем выраблялі плакат.

29.04.2017 г. у 4 «Б» класе прайшло мерапрыемства «Горкі хлеб вайны», мэтай якога з’яўлялася патрыятычнае, грамадзянскае і духоўнае выхаванне навучэнцаў на прыкладзе пэўных людзей і іх учынкаў.

Дзеці пазнаёміліся з успамінамі герояў, якія перажылі голад у гады Вялікай Айчыннай вайны. Даведаліся, якую каштоўнасць у той час меў нават невялікі кавалачак хлеба.

Пад час мерапрыемства вучні абмяркоўвалі апавяданне Андрэя Платонава “Сухі хлеб”, малявалі да яго плакаты, тлумачылі сэнс прыказак пра хлеб, праглядзелі мультыплікацыйныя фільмы “Хлеб”, “Пра дзяўчынку, якая наступіла на хлеб”, склалі правілы абыходжання з хлебам. 

29.04.2017 г. паміж вучнямі 4 “В” класа была праведзена віктарына “Знаўцы флоры і фауны”, якая складалася з чатырох блокаў: “Звяры”, “Расліны”, “Птушкі”, “Рыбы”. У ходзе мерапрыемства вучні даведаліся шмат новага і цікавага з свету прыроды.  

29.04.2017 г. у 4 «Г» класе прайшло выхаваўчае мерапрыемства патрыятычнай тэматыкі, прысвечанае святу 9 мая – выраб плаката да Дня Перамогі, у ходзе якога вучні размалёўвалі плакат, чыталі вершы, прысвечаныя Дню Перамогі.

Перад мерапрыемствам на класнай гадзіне дзеці разам з настаўнікам аднавілі свае веды аб Вялікай Айчыннай вайне. 

29.04.2017 г. для вучняў 8-ых класаў у ДУА “Міханавіцкая СШ” было праведзена пазнавальнае мерапрыемства “Літаратурны серпантын”. Яго мэта – павысіць цікавасць навучэнцаў да вывучэння рускай літаратуры, садзейнічаць развіццю творчых здольнасцей вучняў, лагічнага мыслення, замацаванню ведаў пра літаратурныя творы.

Вучням былі прапанаваны разнастайныя заданні: назваць жанры літаратуры; адказаць на цікавыя пытанні; даць назву твору па асацыяцыі да яго; пералічыць назвы твораў, у якіх ёсць жаночыя імёны; пазнаць пісьменніка па яго партрэту; прыдумаць чатырохрадкоўе і інш.

Мерапрыемства было праведзена ў форме гульні. Дзяўчаты спаборнічалі з хлопцамі. Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прымалі і гледачы. “Літаратурны серпантын” атрымаўся насычаным, карысным і цікавым, паказаў уменне навучэнцаў зладжана працаваць у камандзе.



 

Разделы сайта