Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.03.2017

Актыўная субота

11 сакавіка 2017 г. вучні 4 класаў прынялі ўдзел у вырабе калектыўнага пано “Вясновыя пралескі”. Асноўнымі задачамі мерапрыемства з’яўляліся выхаванне ў дзяцей любові да прыроды, развіцце іх творчасці і фантазіі. Матэрыялы для вырабу пано былі разнастайнымі: крупы, макароны, бабовыя, семкі. Адны вучні выконвалі работы па ўласнай задуме, а другія – прапанаваныя настаўнікамі.

Па заканчэнні мерапрыемства падведзены вынікі: адбылася выстава дзіцячых работ, праведзена гутарка з вучнямі пра карысць калектыўнай працы. 

18 сакавіка 2017 года у ДУА «Міханавіцкая СШ» прайшло мерапрыемства «Матэматычны калейдаскоп». Вучні 3 “Г” класа рашалі лагічныя і жартоўныя задачы, замацоўвалі веды на дзяленне з астаткам. 

18 сакавіка сярод навучэнцаў 10-х класаў праведзена гульня “А ну-ка, дзяўчаты! А ну-ка, хлопчыкі!”. У межах гульневай праграмы на асновах народнай педагогікі хлопцы і дзяўчаты прадэманстравалі ступень падрыхтаванасці да сямейнага жыцця, усведамленне ролі мужа і бацькі, жонкі і маці ў сучаснай сям’і. 

Кожную суботу у ДУА “Міханавіцкая СШ” працуе “Школа будучага першакласніка”, якую наведваюць дзеці 5-6 гадоў. На занятках дзяўчынкі і хлопчыкі знаёмяцца з правіламі паводзін у школе, выконваюць разнастойныя заданні на развіцце памяці, увагі, дробнай маторыкі рук. Заняткі праходзяць у форме гульні і таму падабаюцца дзецям. 

Разделы сайта