Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў Міханавіцкай сярэдняй школе праходзяць цікавыя па форме і зместу мерапрыемствы.
19 лютага ў ІХ "Б" класе адбыўся "Моўны батл: от ведаеш–перамагаеш". Інтэлектуальная гульня "Моўная скарбонка" прайшла ў ХІ- х класах. Навучэнцы Х "А" класа з задавальненнем прынялі ўдзел у флэшмобе "Размаўляй са мной па-беларуску".V-ыя класы актыўна паўдзельнічалі ў акцыі "Любімае слова на матчынай мове". Навучэнцы VI-х класаў у форме займальнай гульні сцвярджалі дэвіз "Наша мова – наша багацце".Сярод навучэнцаў VII-ых класаў быў праведзены конкурс на лепшага чытальніка вершаў на роднай мове.
20 лютага музей ўстановы адукацыі аб'явіў Дзень адчыненых дзвярэй, каб усе вучні і настаўнікі змаглі наведаць выставу "Незвычайнае Ў". Выстава аформлена намаганнямі таленавітых юных мастакоў і педагагічных работнікаў. Падчас экскурсій па выставе гучалі вершы ў выкананні вучняў і настаўнікаў. Работа выставы будзе працягнута да 28 лютага. Цікавыя разнастайныя мерапрыемствы прайшлі ва ўсіх класах установы адукацыі.
Міханавіцкая сярэдняя школа – беларускамоўная! Міханавіцкая школа ганарыцца сваімі настаўнікамі, якія па-майстэрску валодаюць роднай мовай, выхоўваюць вучняў па-беларуску!





