У рамках Дэкады беларускай мовы і літаратуры сёння ў 9 А класе цікава і змястоўна прайшоў літаратурны конкурс "Ілюстрацыі да любімых твораў". Вучні прадэманстравалі свае работы, расказалі пра любімыя творы, да якіх яны намаляваны. Кожны малюнак адлюстроўваў унікальны погляд аўтара на літаратурны твор, што зрабіла мерапрыемства асабліва цікавым і разнастайным.



