Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

11.03.2025

Другі дзень дэкады беларускай мовы і літаратуры

Сёння ў нашай школе прайшоў другі дзень дэкады беларускай мовы і літаратуры, які адзначыўся шэрагам цікавых і павучальных мерапрыемстваў.
Вельмі цікава, душэўна і змястоўна прайшла акцыя "Смак беларускай мовы" ў 9 «А» класе. Вучні з вялікім задавальненнем перакладалі словы з рускай мовы на беларускую. Імі былі прадстаўлены ўласныя малюнкі з беларускімі назвамі. А таксама кожны вучань прымацаваў да дошкі сардэчка з прызнаннем роднай мове ў любові.
У 2-х класах прайшла гульня-віктарына "Як сказаць па-беларуску?"
У ходзе гульні дзеці пабылі ў ролі перакладчыкаў, даведаліся шмат новых слоў, узбагацілі слоўнікавы запас.
Дзень, напоўнены радасцю і ведамі, стаў яскравым прыкладам таго, як мова можа аб'яднаць і натхніць. Мы спадзяёмся, што такія мерапрыемствы будуць працягвацца, і наша любоў да беларускай мовы будзе толькі ўзрастаць!

  

    

Разделы сайта