Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2025

Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага ў Міханавіцкай школе адзначылі важнае свята - Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта дата нагадвае ўсім нам пра значэнне мовы як асноўнага інструмента камунікацыі і культуры. У межах святкавання вучні мелі магчымасць паглыбіцца ў гісторыю ўзнікнення гэтага свята і прыняць удзел у шэрагу вясёлых і пазнавальных мерапрыемстваў.
Гульня "Скарбонка прыгожых слоў" дазволіла вучням 3 “Б” класа ўзгадаць свае любімыя словы, якія яны лічаць асаблівымі, пазнаёміцца з новымі словамі на розную тэматыку. Гэта было не толькі цікава, але і карысна для развіцця моўных навыкаў.
У гульні "Хованкі з гномікам" дзецям трэба было як мага хутчэй знайсці аднолькавых гномікаў і скласці беларускія словы са складоў, якія на адваротным баку карткі. Гэтыя забавы стварылі атмасферу сяброўства і супрацоўніцтва.
Мерапрыемства "Не маўчы па-беларуску" заклікала дзяцей актыўна карыстацца роднай мовай у сваіх размовах і дыялогах. Вучні з задавальненнем чыталі вершы беларускіх паэтаў пра родную мову, перакладалі выразы з рускай мовы на беларускую.
Яшчэ адным цікавым момантам была творчая праца ў 8 “А” і 8 “Б” класах, вынікам якой стаў калаж "Мова - вялікі народны скарб", дзе вучні адлюстравалі сваю любоў да беларускай мовы і культуры. Кожны з іх унёс свой уклад у агульны творчы праект.
І, нарэшце, інтэрактыўныя перапынкі "Любімае слова на матчынай мове" сталі завяршальным акордам гэтага цудоўнага дня. Дзеці дзяліліся сваімі найбольш любімымі словамі, што спрыяла ўмацаванню сувязі паміж вучнямі і іх роднай мовай.
З Міжнародным днём роднай мовы! Жадаю вам плыні творчых ідэй, натхнення і радасці ад кожнага слова! Няхай наша родная мова гучыць у сэрцах і дамах кожнага з нас!

  

У Дзень Роднай мовы вучні 3 "Б" класа прымалі ўдзел у гульні "Скарбонка прыгожых слоў", дзе даведаліся пра новыя словы на розную тэматыку.

Разделы сайта