АПЛАТА ЗА КАРЫСТАННЕ ПАДРУЧНІКАМІ для 1-11 класаў кошт адзіны - 20 BYN, ільготны кошт (для шматдзетных сем'яў) - 10 BYN.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 жніўня 2018 г. №621 устаноўлена, што плата за карыстанне камплектам падручнікаў па праграме агульнай сярэдняй адукацыі - 0,5 базавай велічыні.
З 1 студзеня 2024 года базавая велічыня ў Рэспубліцы Беларусь складае 40 рублёў (Пастанова Савета Міністраў ад 27 снежня 2023 г. №944). Такім чынам, у 2024/2025 навучальным годзе плата за карыстанне падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі для вучняў I-XI класаў складзе 20 руб. Дзецям са шматдзетных сем'яў прадастаўляецца скідка 50 працэнтаў.
Дакументы, неабходныя для вызвалення на 50 працэнтаў ад платы за карыстанне падручнікамі:
- копія пасведчання шматдзетнай сям'і ці даведка аб складзе сям'і.
- заяву на імя дырэктара.
Аплата за карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі ажыццяўляецца да 1 кастрычніка
Хто мае права на льготы па аплаце падручнікаў?
Для вучняў школ, якія выхоўваюцца ў шматдзетных сем'ях, прадугледжана льгота па аплаце за карыстанне падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі. Для гэтай катэгорыі школьнікаў яна зменшана на 50 працэнтаў ад устаноўленага памеру платы.
Каму падручнікі даюцца бясплатна?
Заканадаўцы вылучылі шырокую групу дзяцей, якія могуць карыстацца падручнікамі на бязвыплатных умовах, у іх ліку:
- навучэнцы санаторных школ-інтэрнатаў, спецыяльных навучальна-выхаваўчых устаноў і спецыяльных лячэбна-выхаваўчых устаноў;
- асобы з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;
- дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў;
- дзеці-інваліды ва ўзросце да 18 гадоў, інваліды з дзяцінства;
- дзеці, якія асвойваюць змест адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі і якія пакутуюць ад анкалагічных захворванняў або хварэюць на туберкулёз;
- школьнікі з сям'і, якая ў адпаведнасці з заканадаўствам атрымлівае дзяржаўныя дапамогі на дзяцей старэйшых за 3 гады;
- калі ў дзіцяці адзін з бацькоў, усынавіцеляў (удачарыцеляў) з'яўляецца інвалідам I або II групы.
Якія дакументы трэба падаць, каб атрымаць ільготу?
Каб атрымаць ільготу за карыстанне падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі на 2024/2025 навучальны год, бацькам неабходна напісаць заяву на імя дырэктара гімназіі, а таксама прадаставіць адпаведныя дакументы ў сваю ўстанову адукацыі:
- шматдзетным бацькам трэба прадаставіць арыгінал і копію пасведчання шматдзетнай сям'і, пры гэтым трое дзяцей абавязкова павінны быць непаўналетнімі;
- пасведчанне інваліда для сем'яў, у якіх адзін або абодва з бацькоў інваліды I або II групы або дзіця-інвалід;
- даведку аб атрыманні дапамогі на дзяцей старэйшых за 3 гады;
- заключэнне дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі - для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;
- адзіны білет для дзяцей-сірот або даведку аб тым, што дзіця знаходзіцца пад апекай;
- выпіску з медыцынскіх дакументаў - для дзяцей з анкалогіяй або хворых на туберкулёз.
Як ажыццявіць аплату за школьныя падручнікі
Аплаціць за карыстанне падручнікамі і школьнымі дапаможнікамі можна некалькімі спосабамі:
- праз інфакіёск;
- наведаць аддзяленне банка ці паштовай сувязі;
- скарыстацца сістэмай плацяжоў «Разлік» (АРІП).