У школьнай бібліятэцы ДУА “Міханавіцкая сярэдняя школа” прайшло мерапрыемства “Бібліятэкарам быць здорава”. Дзеці пазнаёміліся з прафесіяй бібліятэкара. Бібліятэкар пазнаёміла з тонкасцямі прафесіі, паказала як афармляецца кніга, як яе знайсці ў каталогу і на паліцы. Акрамя таго расказала, дзе можна атрымаць прафесію бібліятэкара. Мерапрыемства атрымалася не толькі карысным, але і вельмі душэўным! Для навучэнцаў і педагогаў аформлены інфармацыйны стэнд "Кім быць!"


