Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

27.05.21

Рэспубліканскі Тыдзень турызму і краязнаўства

З 20 па 26 мая ва ўсіх установах адукацыі нашай краіны праходзіў Рэспубліканскі Тыдзень турызму і краязнаўства.

У Міханавіцкай сярэдняй школе краязнаўцамі могуць лічыць сябе многія вучні і педагогі. У рамках Тыдня праводзіліся завочныя падарожжы, вусныя часопісы, класныя гадзіны краязнаўчай тэматыкі: “Мая малая радзіма Міханавічы”, “Міханавічы. Дарогамі памяці”, “Старонкі гісторыі роднай школы”, “Край мой, Міншчына”, “Я жыву ў Прысталіччы” .

У народным музеі “Гісторыя п. Міханавічы” праводзіліся экскурсіі, ішла работа над конкурсамі рэспубліканскіх акцый, ствараліся відэаролікі, ажыццяўлялася пераафармленне раздзелаў экспазіцыі музея.

За тыдзень у экскурсіях прынялі ўдзел 85 навучэнцаў і 38 педагогаў, тэхнічных работнікаў ўстановы адукацыі. Маршрутамі экскурсій сталі наведванне Беларускага аўтамабільнага завода (г. Жодзіна), “Дома качэўніка” і аб’ектаў Міністэрства надзвычайных сітуацый (г. Барысаў), Мінскага заапарка, музеяў “Мачулішчанскай сярэдняй школы імя Героеў Савецкага Саюза Вдавенка І.Т і Гаманенка Н.В.” У экскурсіі па маршруту “Міханавічы – Залессе – Смаргонь – Солы – Астравец – Гервяты - Міханавічы” прымалі ўдзел 30 педагогаў і тэхнічных работнікаў.

Для ўсіх удзельнікаў экскурсій і самых розных мерапрыемстваў Тыдня турызму і краязнаўства гэта быў час новых адкрыццяў, пазнання гістарычнай і культурнай спадчыны, радасных эмоцый і прыемнага карыснага адпачынку.

Раздзелы сайта