19 сакавіка ў межах Тыдня фінансавай адукаванасці адбылася сустрэча вучняў VII класаў з прадстаўнікамі Беларусбанка на тэму “Навядзі парадак у фінансах”. Пад час сустрэчы вучні пазнаёміліся з правіламі вядзення ўліку выдаткаў і даходаў, правіламі бяспекі пры карыстанні банкаўскай карткай, правіламі бяспечных паводзін у сетцы Інтэрнэт. Даведаліся, што такое крэдыт, інвестыцыі. Паўдзельнічалі ў віктарыне.


