Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

13.03.25

Чацвёрты дзень дэкады беларускай мовы і літаратуры

У рамках дэкады беларускай мовы і літаратуры, якая праходзіць у нашай школе, чацвёрты дзень быў насычаны цікавымі мерапрыемствамі. Удзельнікі мелі магчымасць пагрузіцца ў свет беларускай мовы праз гульні і творчасць.
Навучэнцамі 6-х класаў праведзены інтэрактыў "Поле загадак". Вучні пачатковых класаў змаглі прадэманстраваць сваю кемлівасць і эрудыцыю. Кожны атрымаў не толькі пазітыўны настрой і новыя веды, але і салодкія пачастункі.
Як фразеалагізмы ўзбагачаюць нашу мову, робяць яе вобразнай, сёння даведаліся вучні 10-ых класаў, складаючы калаж "Гэтыя дзіўныя фразеалагізмы". Яны не толькі называлі фразеалагізмы, тлумачылі іх значэнне, знаходзілі ў слоўніку фразеалагізмаў, але і малявалі адпаведныя малюнкі.
У 4В адбыўся ўрок “Песняры беларускай мовы”. Гэта сапраўднае падарожжа ў свет літаратуры. Вучні з захапленнем рыхтавалі паведамленні пра вядомых беларускіх пісьменнікаў, паэтаў і культурных дзеячаў, якія зрабілі вялікі ўклад у развіццё беларускай літаратуры.Сёння мы па праве называем Янку Купалу і Якуба Коласа вялікімі песнярамі зямлі беларускай. У іх мы вучымся любіць родную мову.
Такія мерапрыемствы дапамагаюць вучням не толькі засваіць мову, але і зразумець яе прыгажосць і разнастайнасць. Чацвёрты дзень дэкады адбыўся ў атмасферы супрацоўніцтва, сяброўства і любові да роднай мовы. Мы чакаем новых сустрэч і ідэй у наступныя дні!

  

Раздзелы сайта