28 кастрычніка пачаў сваю работу аздараўленчы лагер з дзённым наведваннем “Лістападзік".
Першы тэматычны дзень прайшоў пад назвай “Горад бяспекі”
Дзеці знаёміліся паміж сабой, вучыліся арганізоўваць бяспечны прастор. У атрадах былі праведзены хвілінкі здароўя “ Як пазбегнуць траўмаў?” і хвілінка бяспекі “Шлях дамоў”. Дзеці намалявалі атрадныя газеты, правялі гульні на знаёмства.



