Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

20.09.24

Платныя развіццёвыя заняткі па падрыхтоўцы да школы.

Міханавіцкая сярэдняя школа

запрашае дзяцей 5 – 6 гадоў

на платныя развіццёвыя заняткі

па падрыхтоўцы да школы.

Тры заняткі па 25-30 хвілін праводзяцца кожную суботу вопытнымі настаўнікамі пачатковых класаў.

Праграма падрыхтоўкі ажыццяўляецца па наступных накірунках:

1. Развіццё пазнаваўчых здольнасцей.

2. Развіццё адвольнай ўвагі і зрокавай памяці.

3. Развіццё мысленчых здольнасцей.

4. Авалоданне элементарнымі ведамі, уменнямі і навыкамі па матэматыцы і навучанню грамаце, падрыхтоўка да вывучэння прадметаў у школе.

5. Развіццё звязнага, граматычна і фанетычна правільнага маўлення.

6. Падрыхтоўка рукі да пісьма.

7. Фарміраванне ўяўленняў аб разнастайнасці акаляючага света.

8. Развіццё сацыяльна-псіхалагічнай гатоўнасці да школы.

9. Развіццё камунікатыўных здольнасцей (уменне мець зносіны, слухаць настаўніка і таварыша, дзейнічаць сумесна з іншымі).

10. Развіццё валявой гатоўнасці дзіцяці.

 

Для залічэння на заняткі па падрыхтоўцы да школы неабходна напісаць заяву і заключыць дагавор.

Запрашаем бацькоў ў школу

ў сераду 25.09.2024 года з 15.00-20.00

у кабінет намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце, 1 паверх.

 

тэлефон: 8017 514-84-59 Мароз Ганна Мікалаеўна 

Раздзелы сайта