
“Больш чым настаўнік”, - менавіта так гавораць пра ўдзельнікаў Праграмы “Настаўнік для Беларусі”. Місія Праграмы: дапамагчы кожнаму дзіцяці раскрыць свой патэнцыял. Для рэалізацыі дадзенай ідэі неабходны крэатыўныя, творчыя, нераўнадушныя педагогі. Менавіта такімі якасцямі валодаюць настаўніцы ДУА “Міханавіцкая сярэдняя школа” Юлія Іванаўна Некраш і Святлана Уладзіміраўна Рэзова. На працягу чатырох месяцаў яны прайшлі ўсе этапы адбору ў кандыдаты Праграмы: індывідуальныя субяседванні, групавы адбор, дэманстрацыю міні-ўрокаў, двухтыднёвы летні інтэнсіў, аналайн-навучанне у лепшых настаўнікаў Беларусі, Расііі Казахстана, сустрэчу з дзецьмі ў летнім аздараўленчым лагеры "Белыя росы", арганізацыю анлайн-лагера “ProTeens” для падлеткаў і правядзенне разнастайных актыўнасцей у ім. У анлайн-лагеры прынялі ўдзел больш за сто вучняў з розных рэгіёнаў нашай краіны, у тым ліку і навучэнцы нашай школы. Па выніках работы 5 жніўня 2024 года Юлія Іванаўна і Святлана Уладзіміраўна ўвайшлі ў залатую дваццатку Праграмы “Настаўнік для Беларусі” і афіцыйна залічаны ў лік лепшых педагогаў нашай краіны. На працягу двух гадоў яны будуць атрымліваць куратарскую і метадычную дапамогу, рэалізоўваць уласны праект, накіраваны на развіццё дзяцей і раскрыццё іх патэнцыялу.