Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

10.09.20

АДЗІНЫ ДЗЕНЬ БЯСПЕКІ

У мэтах максімальнага зніжэння гібелі людзей ад знешніх прычын і развіцця ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці ў перыяд з 1верасня па 10 верасня 2020 года у Міханавіцкай сярэдняй школе праводзіўся АДЗІНЫ ДЗЕНЬ БЯСПЕКІ.

У перыяд правядзення адзінага Дня бяспекі былі праведзены розныя мерапрыемствы: конкурс малюнкаў сярод малодшых класаў “За бяспеку на вадзе!”, прагляд мультфільмаў МНС “Пажарная бяспека”, падарожжа па старонках часопіса “Юны выратавальнік” і інш.

2 верасня 2020 года прайшла планавая вучэбная пажарная эвакуацыя. Праводзіць навучальныя пажарныя эвакуацыі ў школе вельмі важна, таму што толькі такім чынам можна праверыць, ці гатова школа да хуткай і бяспечнай эвакуацыі работнікаў і навучэнцаў.

05.09.2020 атрад ЮІД правеў рэйд па вывучэнню наяўнасці флікераў.

Таксама было арганізавана тэатралізованнае прадстаўленне “Бяспечныя паводзіны” і свята “Пасвячэнне ў пешаходы” для першакласнікаў.

 

Раздзелы сайта